У Сэйме Літоўскай Рэспублікі 23 сакавіка праходзіць навуковая канфэрэнцыя «Беларускай незалежнасьці — 100», прысьвечаная 100-й гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Арганізатары вядуць жывую трансьляцыю.
Гэта не адзіная імпрэза ў Вільні, зьвязаная з БНР: таксама плянуюцца канцэрты, фуршэт і іншыя мерапрыемствы.