У галоўнай ролі — Анастасія Баброва: «Асабіста мяне зачапіла Жанчына. Ня толькі гісторыя гераіні, а сама сутнасьць Жанчыны. Мы думаем, адчуваем, з намі адбываюцца незразумелыя нам самім рэчы, і мы не заўсёды можам імі падзяліцца з розных прычынаў. Асабіста мне, напэўна, пашанцавала, таму што ў мяне ёсьць сапраўдныя сяброўкі, якім я магу апавесьці пра нейкія свае перажываньні, боль, праблемы, ведаючы, што мяне выслухаюць, падтрымаюць, дапамогуць і не асудзяць. Спадзяюся, што гэта будзе цікава ня толькі мне»
Прадусарка спэктаклю Кацярына Саладуха
Рэжысэр і аўтар адаптацыі тэксту Дарыюш Язерскі: «Камэра — гэта абʼектыў, перш за ўсё. Абʼектыў грамадзтва, жанчыны і мужчыны ў тым ліку. Гэта не «Маналёгі вагіны», гэта не гульня з эротыкай, якая толькі выкарыстоўвае сэксуальнасьць, каб завабліваць і правакаваць. «Камэра» — гэта аповед пра сэксуальнасьць жанчыны самой па сабе і з усім, што яна сама па сабе нясе»
Зьлева направа: Тацяна Арцімовіч, Кацярына Саладуха, Дарыюш Язерскі, Анастасія Баброва
Для польскага рэжысэра Дарыюша Язерскага, на рахунку якога больш за 60 пастановак, гэты спэктакль стаў сапраўдным экспэрыментам. Праект будзе рэалізаваны ў трох краінах (Беларусь, Польшча, Расея) з трыма рознымі акторкамі ў трох розных прасторах. Кожны паказ стане сацыялягічным дасьледаваньнем і дыскусіяй на зададзеную тэму
Прэм’ера спэктаклю «Камэра, якую дала мне маці» паводле прозы Сюзаны Кейсэн прайшла ў Менску. Пастаноўка зьвяртае ўвагу на тое, як праблемы, зьвязаныя з рознасьцю паміж паламі ў сэксуальным пляне, глыбока ўплываюць на жыцьцё і псыхічныя працэсы жанчыны.