Беларускі спартовец Віталь Гуркоў упершыню выступіў у Кітаі — і перамог раней непераможнага чэмпіёна кітайскага аддзяленьня кікбаксёрскай арганізацыі К-1, казаха Мэргена Білялава. Судзьдзя ўзьняў руку Гуркова, калі той трымаў на плячах бел-чырвона-белы сьцяг.
«Сёньня ўдала завяршыўся мой спартовы год, — напісаў Гуркоў на Facebook. — Я атрымаў перамогу над вельмі сур'ёзным супернікам на сваім дэбютным турніры ў Кітаі. Жыве Беларусь!»
Віталь Гуркоў — шматразовы чэмпіён Беларусі і сьвету ў муай-тай сярод аматараў і прафэсіяналаў, у тым ліку паводле вэрсіі WBC, а таксама вакаліст рок-гурту Brutto і папулярызатар беларускай мовы і нацыянальнай сымболікі.