Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Гуркоў — прыклад непераможнага беларуса». Мова Нанова выпусьціла яшчэ адзін натхняльны ролік


Курсы «Мова Нанова». Глеб Лабадзенка
Курсы «Мова Нанова». Глеб Лабадзенка

Падчас адпачынку ад заняткаў «Мова Нанова» выпусьціла чарговае матывацыйнае відэа пра беларускую мову. У новым роліку шматразовы чэмпіён сьвету па муай-тай Віталь Гуркоў вучыць наведнікаў і мове, і баявым прыёмам.

«Віталь — гэта прыклад Караткевічавага непераможнага беларуса, — расказаў Свабодзе Глеб Лабадзенка, заснавальнік курсаў. — Ня нейкага мужыка з каўтуном у валасах, а чалавека, на якога можна раўняцца. Моцны, разумны, непераможны. Гэта ж клясны прыклад, да таго ж яшчэ беларускамоўны».

За два апошнія месяцы гэта ўжо сёмае відэа, якое зьвіліся на youtube-канале «Мова Нанова». Апошнія два былі на песьні «Родный край» гурта Brutto і «Ня быць скотам» «Ляпіса Трубяцкога». Тое, што паўсюль фігуруе творчасьць Сяргея Міхалка, атрымалася выпадкова.

«Так супала, — кажа Лабадзенка. — Спачатку была ідэя, каб дзеці сьпявалі нейкую нечаканую песьню. Недзіцячая песьня з вуснаў дзяцей набывае іншае гучаньне і сэнс. І проста шляхам падбору была выбрана песьня „Родны край“ Brutto».

Неўзабаве зьявіцца яшчэ адна песьня, сказаў Лабадзенка. Але яна ўжо ня будзе зьвязаная з творчасьцю Міхалка.

Бясплатныя курсы беларускай мовы «Мова Нанова» працуюць ужо 2,5 году. На канец чэрвеня яны праходзілі ў 11 гарадах Беларусі. Агульная колькасьць наведнікаў складае 500-700 чалавек штотыдзень

У новым сэзоне да курсаў далучацца яшчэ 3-4 гарады. Таксама ў адным з раёнаў Менску адкрыецца другая пляцоўка «Мова Нанова».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG