У Горадні адбываецца акцыя «Кветкі вялікай Перамогі». У цэнтры гораду ў парку Жылібэра ў палатцы знаходзіцца «палявая пошта», дзе адразу кідаюцца ў вочы газэты з партрэтам Сталіна.
Насупраць — вайскоўцы знаёмяць дзяцей з баявой зброяй. У парку створаныя таксама жанравыя сцэны: «палявы шпіталь», «байцы на прывале». У іх удзельнічаюць студэнты ВНУ.