Фінская агнявая моц: якая зброя ў новага суседа Расеі з краін NATO. ФОТА

F/A-18 «Шэршань»

ВПС Фінляндыі маюць на ўзбраеньні 62 самалёты амэрыканскай вытворчасьці. Састарэлыя рэактыўныя самалёты плянуецца замяніць 64 F-35 апошняга пакаленьня з 2026 года
 

Ракетны катэр клясы «Хаміна»

Чатыры такія катэры знаходзяцца на ўзбраеньні ВМС Фінляндыі. Судны зроблены з алюмінію і кампазытных матэрыялаў, што робіць іх параўнальна лёгкімі і манэўранымі. З наборам узбраеньня, які ўключае ракеты, артылерыйскую гармату і глыбінныя бомбы, «Хаміны» здольныя супрацьстаяць «паветраным, надводным і падводным пагрозам». У Фінляндыі няма падводнага флёту

Цяжкая ракетная ўстаноўка 298 RSRAKH 06 

Гэтая пускавая ўстаноўка вядомая амэрыканскім вытворцам як M270 Multiple Launch Rocket System. РСЗА страляе тымі ж кіраванымі ракетамі, што і пускавыя ўстаноўкі HIMARS, але забясьпечвае большую мабільнасьць па бездаражы і большую магутнасьць ракет

Танк Leopard 2 

У Фінляндыі 200 такіх машын нямецкай вытворчасьці. Leopard 2 хутчэйшы, чым многія савецкія аналягі, а тысячы машын у эўрапейскіх арсэналах робяць абслугоўваньне і замену дэталяў даволі простымі
 

Браняваная гаўбіца 155 PSH K9 FIN 

Гэтая 155-мм самаходная гаўбіца, названая паўднёвакарэйскім вытворцам K9 Thunder, здольная адначасова выпусьціць тры снарады ў адно і тое ж месца. Магчымасьць «адначасовага шматзараднага ўдару» дасягаецца шляхам запуску аднаго цыклічнага снарада, а затым яшчэ двух па больш нізкіх, больш хуткіх траекторыях

Бронетранспартэр Patria XA-360 

Гэтая машына фінскай вытворчасьці абсталявана сыстэмай ўзбраеньня, якая можа дыстанцыйна кіравацца наводчыкам, разьмешчаным у корпусе бронетранспартэра. Прызначаная для перамяшчэньня па балоцістай мясцовасьці Фінляндыі, гэтая машына можа зьмяшчаць да 11 вайскоўцаў

155 GH 52 APU

Гэтая цяжкая артылерыйская ўстаноўка звычайна буксуецца на баявую пазыцыю, але яна таксама мае адно адкрытае сядзеньне кіроўцы, што дазваляе ёй павольна рухацца ўласным ходам

Гусенічны мінамёт 120 KHR TEKA

Цяжкі мінамёт, усталяваны ў прычэпе гусенічнай машыны фінскай вытворчасьці, дазваляе мінамётнай камандзе выпускаць дзясятак мінамётных снарадаў у хвіліну, а затым рухацца да таго, як праціўнік зможа вызначыць месца, зь якога быў нанесены агонь

Браняваны укладальнік мастоў Leopard 2L 

Гэтая інжынэрная машына нямецкай вытворчасьці здольная перакідваць водную перашкоду шырынёй да 25 мэтраў. Абсталяваны прыборамі начнога бачаньня ўкладальнік дазваляе брыгадзе з двух чалавек за некалькі хвілін пракласьці пераправу нават у поўнай цемры

Далучэньне Фінляндыі да NATO дадае да ваеннай моцы Альянсу, сярод іншага, краіна мае адзін з найбуйнейшых артылерыйскіх арсэналаў у Эўропе.