На амаль усіх выбарчых участках Беларусі ладзіцца продаж недарагога алькаголю і ежы. Некаторыя жартуюць, што адзіная нагода схадзіць на выбары — недарагі буфэт.
Свабода сабрала мінімальныя цэны на гарэлку на выбарчых участках з розных гарадоў Беларусі. У Альшанах Берасьцейскай вобласьці моцнага алькаголю не ўдалося знайсьці ні на адным з участкаў.
У сацсетках некаторыя наракаюць: сёлета цэны «як у звычайнай краме».