А 20 гадзіне 18 лютага завяршаецца галасаваньне на выбарах у мясцовыя саветы. Свабода вядзе жывую трансьляцыю з аднаго з трох участкаў, на якіх, дапісаўшы ў свой пашпарт алоўкам лічбы 000-179, прагаласаваў актывіст арганізацыі «Дзея» Дзяніс Краўчук.
Участак разьмешчаны ў 201-й менскай школе. Пасьля публікацыі гісторыі з галасаваньнем Краўчука назіральнікі, якія сачылі тут за ходам галасаваньня, сутыкнуліся зь ціскам сяброў камісіі.
Лідзія Ярмошына прызнала факт парушэньня выбарчага заканадаўства, аднак заявіла, што аўтар відэа (меркавана, гаворка пра Краўчука, але некаторыя агучаныя Ярмошынай дэталі не супадаюць з тым, што было на відэа) мэтанакіравана ўвёў сяброў камісіі ў зман.