Дзесяць гадоў таму пайшоў з жыцьця Васіль Быкаў
Васіль Быкаў памёр у 20 гадзін 30 хвілінаў 22 чэрвеня 2003 году, у анкалягічным цэнтры ў Бараўлянах — праз тры тыдні пасьля вяртаньня з Прагі, дзе ў сакавіку яму была зробленая апэрацыя.
Праз паўтары гадзіны Радыё Свабода выйшла ў прамы эфір з адмысловай гадзіннай перадачай, прысьвечанай народнаму пісьменьніку. Перадачу вялі Аляксандар Лукашук, Сяргей Навумчык і Віталь Тарас, словы пра Быкава сказалі Уладзімер Арлоў, Валянцін Тарас, Івонка Сурвіла, Вітаўт Кіпель, прагучалі запісы ўрыўкаў з твораў Быкава, якія ён начытаў перад мікрафонам Свабоды. У наступныя дні Свабода распавядала пра рэакцыю ў Беларусі і ў сьвеце на сьмерць Быкава, а 25 чэрвеня ў інтэрнэце вяла онлайн-рэпартаж з пахаваньня.
Пахаваньне Васіля Быкава адбылося без удзелу прадстаўнікоў уладаў — прадстаўнікі ўрадавай камісіі пакінулі Дом літаратара, калі сын Быкава пакрыў труну бацькі бел-чырвона-белым сьцягам. На пахаваньне не прыйшоў Аляксандар Лукашэнка, але разьвітацца зь пісьменьнікам прыйшлі дзясяткі тысяч людзей. Труну несьлі на руках да плошчы Якуба Коласа, да Ўсходніх могілак ішлі тысячы людзей пад бел-чырвона-белымі сьцягамі. Пазьней дзяржаўныя СМІ перадалі словы Лукашэнкі, што апазыцыя нібыта скарыстала пахаваньне пісьменьніка ў сваіх мэтах — аднак тое было сапраўднае народнае разьвітаньне.
Тэксты перадачы, якая выйшлі ў эфір адразу пасьля сьмерці Быкава, стэнаграмы грамадзянскай паніхіды ў Доме літаратара і разьвітаньня на могілках, рэпартажы зь менскіх вуліц, водгукі выбітных асобаў і простых людзей зьмешчаныя ў кнізе «Быкаў на Свабодзе», якую можна спампаваць тут.
Ніжэй — некаторыя матэрыялы з архіву Свабоды
«Літаральна на наступны дзень пасьля вяртаньня Васіля Быкава з Прагі ў Менск я сустрэўся з адным добрым знаёмым, чыноўнікам высокага рангу, які ў бліжэйшым атачэньні да Лукашэнкі. І Вы ведаеце, я заўважыў проста, як ён, паціраючы рукі, сказаў, што «я вось пераконваў, усе пагадзіліся», і менавіта толькі дзякуючы яму і бліжэйшаму атачэньню Лукашэнкі Васіль Быкаў «зьявіўся паміраць» — менавіта «паміраць» — на Радзіму. Таму што — ён так і сказаў— «ты ж ведаеш, калі б Васіль Быкаў памёр у Празе, як бы яго сустракала ўся грамадзкасьць на чыгуначным вакзале альбо ў аэрапорту, калі б самалётам, гэта вылілася б ў вялікую, можа, маніфэстацыю. А тут — ён прыехаў, сам памёр, усё спакойна».
«Гэта было народнае пахаваньне. Быкава хаваў народ... Тое, што народ змог годна пахаваць свайго пісьменьніка, стала самай выразнай рысай гэтай сумнай падзеі. Расейскі публіцыст Юры Чарнічэнка ўчора, прамаўляючы на могілках, сказаў, што вельмі даўно, ад жніўня 1991 году ён ня дыхаў такім паветрам свабоды, ня бачыў столькі адухоўленых твараў вакол. Перад гэтай свабоднай Беларусьсю ён гатовы быў стаць на калені».
Частка першая
Частка другая
Пахаваньне Васіля Быкава. Фотагалерэя.

«Ён прыехаў, сам памёр, усё спакойна...» Апошнія тыдні Васіля Быкава

«Рэакцыя грамадзтва і ўлады на сьмерць і пахаваньне Васіля Быкава» — аналітычная перадача Валерыя Карбалевіча з удзелам пісьменьніка Валянціна Тараса і дырэктара беларускай службы Радыё Свабода Аляксандра Лукашука.
«Гэта было народнае пахаваньне. Быкава хаваў народ... Тое, што народ змог годна пахаваць свайго пісьменьніка, стала самай выразнай рысай гэтай сумнай падзеі. Расейскі публіцыст Юры Чарнічэнка ўчора, прамаўляючы на могілках, сказаў, што вельмі даўно, ад жніўня 1991 году ён ня дыхаў такім паветрам свабоды, ня бачыў столькі адухоўленых твараў вакол. Перад гэтай свабоднай Беларусьсю ён гатовы быў стаць на калені».
У 2008 годзе, да пятай гадавіны са дня сьмерці пісьменьніка тэлеканалам «Белсат» быў зьняты фільм «Васіль Быкаў. Апошнія дні» (рэжысэр — Галіна Навумчык, аўтар сцэнару — Сяргей Навумчык).
Частка першая
Частка другая
Пахаваньне Васіля Быкава. Фотагалерэя.