Традыцыйнае адзначэньне Дня Волі ў 2016 годзе прайшло па незвычайным сцэнары. Заяўнікі акцыі мелі намер сабрацца каля Акадэміі навук і прайсьці да парку Янкі Купалы. Чыноўнікі хацелі вярнуць шэсьце на ранейшы маршрут: ад кінатэатру «Кастрычнік» да плошчы Бангалор. Але арганізатары вырашылі іначай.
Севярынец: «Беларусь ніколі ня будзе калгасам»Статкевіч: Адбылося прыстойнае шэсьце па праспэкце. Някляеў: Каля Купалы мы сказалі, што хочам жыць не ў лукашэнкаўскай, а ў купалаўскай Беларусі
Частка 1. Частка мітынгоўцаў сабралася адразу ў парку Янкі Купалы, дзе адбыўся 20-хвілінны мітынг. Іншая частка сабралася ў дазволеным уладамі месцы — ля «Кастрычніка».
Першыя ўсклалі кветкі да помніка Купалу і рушылі ходнікамі праспэкту Незалежнасьці да другіх (прыпыніўшыся, каб ускласьці кветкі Коласу). Міліцыя не перашкаджала шэсьцю.
ВІКТАРЫНА: ЦІ ВЕДАЕЦЕ ВЫ ГІСТОРЫЮ БНР
Хлопец трымае плякат «БНР паўстала без дазволу гарвыканкама».#ДзеньВолі pic.twitter.com/V7i0sxgJuB
— Радыё Свабода (@svaboda) 25 March 2016
На мітынг да помніку Купале прыйшлі бацькі Міхала Жызьнеўскага, які загінуў на Майдане.#дзеньволі pic.twitter.com/4N4o3j3WT9
— Радыё Свабода (@svaboda) 25 March 2016
Беларусы хочуць жыць у сваёй краіне, каб не было за яе сорамна.#дзеньволі pic.twitter.com/FPmFuJqqGi
— Радыё Свабода (@svaboda) 25 March 2016
На #ДзеньВолі ўжо больш за 1000 чалавек, барабаны, фаеры pic.twitter.com/8rVztAh0wg
— Радыё Свабода (@svaboda) 25 March 2016
Частка 2. Тым часам каля «Кастрычніка» актывісты «Арт-сядзібы» паставілі “фатасьцены” (тантамарэскі) з выявамі «Пагоні» і «Вершніцы», ладзілі гульні і сьпевы. Калі «купалаўскія» сустрэліся з «кастрычніцкімі», адбыўся яшчэ адзін паўгадзінны мітынг. «Арт-сядзібаўцы» наракалі: прамовы палітыкаў перашкаджалі іхнім забаўляльным акцыям.
ЗАРАЗ КАЛЯ КІНАТЭАТРУ "КАСТРЫЧНІК"#ДзеньВолі pic.twitter.com/dwddGR5z4n
— Радыё Свабода (@svaboda) 25 March 2016
Сьцяг Крамбамбулі, распрацаваны Ганнай ВольскайФота @piliuhina #ДзеньВолі pic.twitter.com/agxiiCQHoG
— Радыё Свабода (@svaboda) 25 March 2016
Ён прыйшоў на #ДзеньВолі, а ты - не. pic.twitter.com/1utbFHsSTp
— Вольная рэдакцыя (@svabodka) 25 March 2016
Былы міліцыянт Мікалай Казлоў на Дне волі.#дзеньволі pic.twitter.com/niInN2ctqP
— Радыё Свабода (@svaboda) 25 March 2016
«Купалаўскіх» мітынгоўцаў налічвалася, па розных ацэнках, ад 500 да 1000, «кастрычніцкіх» — некалькі соцень. На мітынгах выступілі палітыкі Павал Севярынец, Мікола Статкевіч, Анатоль Лябедзька, Вячаслаў Сіўчык, Уладзімер Някляеў, Аляксей Янукевіч, Рыгор Кастусёў і Віталь Рымашэўскі, прадпрымальніцкі лідэр Алесь Макаеў ды іншыя. Прысутнічаў і Анатоль Шумчанка, але не прамаўляў.
Минск сейчас.Прямая видеотрансляция тут: https://t.co/bAU0wL3men#ДзеньВолі pic.twitter.com/GGSBMWBaCg
— Вольная рэдакцыя (@svabodka) 25 March 2016
Частка 3. Па заканчэньні мітынгу пад «Кастрычнікам» арганізатары павялі людзей да гандлёвага цэнтру «Рыга» — па частцы дазволенага ўладамі маршруту — але адмовіліся ісьці да плошчы Бангалор і тым больш ладзіць мітынг у Парку дружбы народаў. Дарогу да «Рыгі» тлумачылі памкненьнем да эўрапейскай сталіцы, шляхам Беларусі ў Эўропу. Янукевіч таксама згадаў, што ў Рызе вяршыліся лёсы народаў, быў заключаны гістарычны Рыскі мір (ацэнак яго вынікам ён не даваў).
Тым часам на Бангалор, але ці пойдуць туды людзі?#ДзеньВолі pic.twitter.com/a9vtKyq6sn
— Радыё Свабода (@svaboda) 25 March 2016
#ДзеньВолі pic.twitter.com/T1HOABy26Q
— Радыё Свабода (@svaboda) 25 March 2016
Мімімі#ДзеньВолі pic.twitter.com/I9jypkB0Yw
— Радыё Свабода (@svaboda) 25 March 2016
Частка 4. Багата людзей далучылася да шэсьця, але шмат хто застаўся і пад «Кастрычнікам». Каля «Рыгі» палітыкі прасілі мітынгоўцаў згарнуць сьцягі і разысьціся.
#ДзеньВолі хто не скача, той маскаль pic.twitter.com/5ctonpn2px
— Радыё Свабода (@svaboda) 25 March 2016
Свабоду Надзее Саўчанка.#дзеньволі pic.twitter.com/4Ctq6mRybE
— Радыё Свабода (@svaboda) 25 March 2016
Грай, сьпявай, вярнецца доля.#дзеньволі pic.twitter.com/tHO2N8QNlY
— Радыё Свабода (@svaboda) 25 March 2016
Каб любіць Беларусь, нашу родную маму...#дзеньволі pic.twitter.com/lkot9D8VEO
— Радыё Свабода (@svaboda) 25 March 2016
Частка 5. Але і пасьля гэтых заклікаў людзі стаялі насупраць гандлёвага цэнтру, грэліся сьпевамі пад гітару і а-капэла («хэдлайнэр» — стары «Ляпіс Трубяцкі»).
Пра затрыманьні ці штрафы на менскіх мітынгах і шэсьцях на момант публікацыі невядома. Ня выключана, зрэшты, што штрафы арганізатарам ці ўдзельнікам выпішуць завочна, як было на акцыях у падтрымку прадпрымальнікаў і акцыях за вызваленьне Надзеі Саўчанкі.
Тым часам у Горадні ўдзень затрымалі актывістаў, які ішлі віншаваць з Днём Волі старшыню гарвыканкаму, а арганізатара традыцыйнага віншаваньня з Днём Волі студэнтаў Горацкай сельгасакадэміі запрасілі правесьці сьвята ў ваенкамаце.