Моўныя курсы «Мова Нанова» прадставілі відэа, на якім 16 дзяцей сьпяваюць песьню гурту Brutto «Родны край». Як сьцьвярджаюць аўтары, «з вуснаў дзяцей яна набывае новыя, нечаканыя сэнсы, прымушае задумацца».
Здымкі кліпу, у тым ліку з ужываньнем бесьпілётніка, праходзілі ў Лошыцкім парку, каля руінаў млына 1901 года. На гітары граў Уладзімер Пыльчанка. Сьпявалі Рагнеда Адэля Гацак, Яраслава Аляксандрава, Маша Івановіч, Маша Бурэйка, Ліза Дзьмітрачэнка, Каця Баранава, Даша Папаламава, Соня Шэўчык, Лера Шымановіч, Яраш Грынчанка, Адэля Тарасевiч, Мсьціслаў Церашкоў, Кандрат Церашкоў, Ганна Казімера Церашкова, Антось Харлап і Ян Казімер Вішнеўскі.
Песьня «Родны край» была прадстаўленая ў канцы жніўня 2015 года, яна ўвайшла ў аднайменны альбом Brutto. На прэміі Rock Profi 2016 «Родны край» была прызнаная «Песьняй году».
Арыгінальны кліп Brutto праглядзелі мільён раз: