Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«За нашу і вашу свабоду». На канцэрце Brutto i Dzieciuki разгарнулі гіганцкі бел-чырвона-белы сьцяг. ФОТЫ


Фота: Łukasz Stepaniuk via Facebook
Фота: Łukasz Stepaniuk via Facebook

У беластоцкім Лядовым палацы ўчора прайшоў вялікі сумесны канцэрт гуртоў Brutto і Dzieciuki. Рэпартаж з канцэрту вачыма гледачоў.

Бадай упершыню ў Беластоку, калі не лічыць штогадовага фэсту «Басовішча» у 35 кілямэтрах ад горада, прайшла такая вялікая беларуская імпрэза. Ужо амаль 10 год у якасьці музычных пілігрымаў беларусы выпраўляліся выключна ў Вільню.

Каля дзьвюх тысячаў гледачоў зь Беларусі й Польшчы прыехалі на вялікі канцэрт у беластоцкі Лядовы палац. Як і на віленскія канцэрты, тут была арганізаваная візавая падтрымка – бясплатныя візы па квітках.

Свабода сабрала фоты і відэа наведнікаў шоў з сацыяльных сетак.

Гарадзенскія панкі Dzieciuki літаральна два тыдні таму выступалі на канцэрце «Даём Рады» ў Менску.

У Беластоку Dzieciuki зайгралі свой новы альбом «Рэха», які выклалі ў сеціва на гэтым тыдні. Песьня «Касьцюшка».

Выступіць у Менску хацелі й Brutto. Па словах Міхалка, гурт нават падаваў заяву на правядзеньне канцэрту ў «Мінск-Арэне». Але пакуль яму адмаўляюць.

На выкананьні песьні «Родны край» на экране зьявіўся бел-чырвона-белы сьцяг.

Заля шмат разоў заводзіла «Жыве Беларусь!».

«Наша возьме!».

На канцэрт у якасьці гледача прыехала Тацяна Караткевіч.

Dzieciuki ўжо неўзабаве плянуюць тур па Беларусі, а ці давядзецца выступіць у Менску Brutto, невядома.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG