Аляксандар Лукашэнка выступіў 24 красавіка са штогадовым — ужо 22-м — зваротам да беларускага народу і Нацыянальнага сходу. Выступ быў даволі кароткім — усяго каля 80 хвілінаў. Але за час выступу Лукашэнка шмат разоў згадаў нядаўнія падзеі ў Армэніі.
На дзяржаўнай тэлевізіі вялася жывая трансьляцыя звароту Аляксандра Лукашэнкі, але пасьля звароту дэпутаты задаюць пытаньні за зачыненымі дзьвярыма — гэта ўжо не трансьлюецца. З журналістаў у залі толькі тыя, хто ўваходзяць у «прэзыдэнцкі пул».
Свабода сабрала найбольш цікавыя цытаты са звароту.
Аляксандар Лукашэнка пачаў выступ #agl24 з аповедаў пра нестабільнасьць у сьвеце, "варожасьць да апанэнтаў", "нацыянальны эгаізм", "зьнявагу інтарэсаў сваіх партнэраў і саюзьнікаў", "эгацэнтрызм"... pic.twitter.com/sErRivGoG8
— Радыё Свабода (@svaboda) 24 апреля 2018 г.
Winter is coming#agl24 pic.twitter.com/q4oSgxE9vm
— Радыё Свабода (@svaboda) 24 апреля 2018 г.
Лукашэнка крытыкуе цяперашнюю сыстэму, ставіць задачу «разьвесьці кампэтэнцыі». Але пры гэтым «отвечать будете все» 0_о#agl24 pic.twitter.com/E2NhqCt05d
— Радыё Свабода (@svaboda) 24 апреля 2018 г.
Лукашэнка кажа, жэстачайшэ недапушчальна, каб чалавек працаваў у адным месцы, а атрымліваў таксама другі заробак на іншай працы. Гэта, аказваецца, завецца «падсьнежнікі»#agl24 pic.twitter.com/y0T577At2k
— Радыё Свабода (@svaboda) 24 апреля 2018 г.
Лукашэнка кажа, "ні пра які рэфэрэндум ня думаў"#agl24 pic.twitter.com/OaXJY6ilFb
— Радыё Свабода (@svaboda) 24 апреля 2018 г.
Дарэчы, ня бачым. Пра рэфэрэндум апошнім часам кажуць больш ва ўладных колах 0_о#agl24 pic.twitter.com/LrQmmEHCDK
— Радыё Свабода (@svaboda) 24 апреля 2018 г.
Можам прапанаваць добрую кніжку, каб разабрацца:https://t.co/rd3jcbeaYK #agl24 pic.twitter.com/24E43ittH0
— Радыё Свабода (@svaboda) 24 апреля 2018 г.
Лукашэнка крытыкуе перавод Армэніі з парлямэнцкай на прэзыдэнцкую форму кіраваньня, за рэфэрэндумы па зьменах сыстэмы пад аднаго чалавека… Хммммм...#agl24 pic.twitter.com/06XI2prttB
— Радыё Свабода (@svaboda) 24 апреля 2018 г.
Вызначаны вінаваты ў праблемах беларускай прамысловасьці. Але Лукашэнка пакарае ня гэтага чалавека, а ўвесь урад #agl24 pic.twitter.com/k7Ykr5E6TW
— Радыё Свабода (@svaboda) 24 апреля 2018 г.
Дык ужо ж вырашылі: калі ніхто ня будзе купляць залішкі энэргіі, будзем майніць біткойны проста на АЭС. Ці не?#agl24 pic.twitter.com/vfJTUrj6xO
— Радыё Свабода (@svaboda) 24 апреля 2018 г.
Лукашэнка крытыкуе працу кіраўніцтва прадпрыемстваў, сумнеўных пасрэднікаў («зьядаюць да 3% ВУП»), клянавасьць і карупцыю… #agl24 pic.twitter.com/paPtnectTG
— Радыё Свабода (@svaboda) 24 апреля 2018 г.
Здаецца, гэта было пра барацьбу з браканьерамі. Але мы пераслухалі некалькі раз і не зразумелі да канца, каго перастралялі #agl24 pic.twitter.com/I4IeqSx5U6
— Радыё Свабода (@svaboda) 24 апреля 2018 г.
Лукашэнка крытыкуе «нас» — ЭАЭС і Расею — за тое, што ў Армэніі год таму падвышаліся цэны на газ, а ад гэтага адбылася сёлетняя рэвалюцыя#agl24 pic.twitter.com/TCDiyqSIbU
— Радыё Свабода (@svaboda) 24 апреля 2018 г.
Пра Малдову — хітры плян! Лукашэнка кажа, страціць да яе павагу, калі «страцяць краіну» (то бок, увайдуць у склад Румыніі) #agl24 pic.twitter.com/acMw0G3IQ6
— Радыё Свабода (@svaboda) 24 апреля 2018 г.
Выступ #agl24 завяршыўся — Лукашэнка прамаўляў у заканчэньні з надзеяй на будучыню. Пра Армэнію за 80 хвілін згадваў больш як тры разы (зьбіліся зь ліку) pic.twitter.com/IxHHGaPXoX
— Радыё Свабода (@svaboda) 24 апреля 2018 г.
P.S.
Лукашэнка згадаў дзяўчынку, якая паправіла расейскага тэлевядоўцу «Не Белоруссия, а Беларусь». Кажа, з такім патрыятызмам ніякая падрыўная дзейнасьць ня мае сэнсу#agl24 pic.twitter.com/vVTsfa3TJm
— Радыё Свабода (@svaboda) 24 апреля 2018 г.