Частка пілігрымаў, пераважна з Гарадзенскай дыяцэзіі, накіруюцца ў Польшчу з чыгуначнага вакзалу ў Горадні. Нягледзячы на тое, што чыгуначны рух паміж Кузьніцай Беластоцкай і Горадняй летась быў ліквідаваны, дзеля такой нагоды пусьцяць адмысловы цягнік, які павязе пілігрымаў на сустрэчу з папам Францішкам.
Перад Кракавам у пілігрымаў заплянаваны гэтак званы Місійны тыдзень. на гэты час удзельнікі сустрэчы з усяго сьвету разьедуцца па дыяцэзіях Польшчы.
Паводле ксяндза Антонія Грэмзы з Горадні, каардынатара падрыхтоўкі да Ўсясьветных дзён моладзі, падчас Місійнага тыдня беларусы апынуцца ў розных дыяцэзіях, але бальшыня — у Сядлецкай. У Седльцэ з Горадні адмысловым цягніком паедзе 500 чалавек, і толькі празь пяць дзён усе прыбудуць у Кракаў.
Усясьветныя дні моладзі ў Кракаве будуць праходзіць з 25 па 31 ліпеня.