У Будславе маліліся, каб Беларусь стала краінай для годнага жыцьця. Фотарэпартаж
Будслаўскі абраз Маці Божай
Споведзь на полі каля Касьцёла.
11 траўня ў Будслаўскім касьцёле здарыўся пажар. Агонь цалкам зьнішчыў дах над цэнтральным нефам, перакрыцьці абрынуліся. У той жа дзень пачаўся збор ахвяраваньняў на аднаўленьне сьвятыні, паводле апошніх зьвестак, сабрана амаль 900 тысяч рублёў.
Начную імшу біскуп Алег Буткевіч пачаў радкамі Якуба Коласа «Мой родны кут, як ты мне мілы». Ён адзначыў, што ў гэты час вернікі асаблівым чынам праз заступніцтва Марыі моляцца пра заканчэньне пандэміі, міры для Бацькаўшчыны і пасьпяховае вырашэньне праблем у грамадзка-палітычным жыцьці.
«Каб Беларусь стала па-сапраўднаму краінай для жыцьця — годнага жыцьця кожнага грамадзяніна»,— сказаў біскуп Алег Буткевіч.
Увечары 2 ліпеня арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў у Будславе імшу для пілігымаў. Ён скончыў сваю пропаведзь малітоўным зваротам да Багародзіцы: «З Табой пабудуем новую шчасьлівую Беларусь!»
Начная працэсія са сьвечкамі і копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай.
Малітва каля крыжа, зробленага з рэшткаў даху касьцёла.