Цішотка-пола мае стылізацыю пад вышыўку, але не пад традыцыйны беларускі арнамэнт, які насіўся на кашулях.
Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі прадставіў 24 траўня новую ўніформу з вышыўкай, паведамляе БелаПАН.
Першымі кашулі прымералі ўдзельніцы нацыянальнага фіналу XXV Міжнароднага міжунівэрсытэцкага конкурсу грацыі і артыстычнага майстэрства «Каралева Вясна — 2016».
Кашулі-пола нагадваюць папулярныя ўжо «вышымайкі», але арнамэнт на іх не падобны да вышыўкі, якую беларусы традыцыйна насілі на кашулях. Дарэчы, тыя кашулі, якія цяпер называюць «вышыванкамі», традыцыйна так ня зваліся.
На пачатку 2016 году ўрад загадаў БРСМ правесьці «Дзень вышыванкі» — імпрэзу з такой назвай раней праводзіла «Арт-сядзіба», якая да ініцыятывы БРСМ ня мае дачыненьня.