Пра гэта агенцтву «Інтэрфакс» паведамілі ў рэгіянальным міністэрстве аховы здароўя. 36 чалавек застаюцца ў лякарнях.
У чацьвер у Іркуцку таксама зафіксаваны сьмяротны выпадак атручваньня кантрафактнай гарэлкай. Сваякі загінулай жанчыны сьцьвярджаюць, што яна ўжывала гарэлку «Белая бяроза». Паводле інфармацыі ўладаў, гарэлка менавіта такой маркі была выяўленая разам з канцэнтратам для ваннаў «Глог», які зьмяшчаў мэтылявы (а не этылявы) сьпірт, у падпольным цэху ў Іркуцку.
Праз масавую гібель людзей ад сурагатнага алькаголю ў Іркуцкай вобласьці ўведзены рэжым надзвычайнай сытуацыі. Продаж усіх сьпіртазьмяшчальных нехарчовых вадкасьцяў часова забаронены.
Беларусь пасьля здарэньня абмежавала продаж настойкі глогу і іншых сурагатаў алькаголю: адзін флякон у рукі.
У межах расьсьледаваньня крымінальнай справы затрымалі 11 чалавек. Гэта прадпрымальнікі і супрацоўнікі гандлёвых пунктаў. Уладзімір Пуцін даручыў ураду падрыхтаваць прапановы ўзмацненьня жорсткасьці правілаў вытворчасьці і гандлю сьпіртавой прадукцыяй дзеля зьніжэньня попыту на сурагатны алькаголь.