Бой-рэванш. Украінец Усік і брытанец Джошуа напярэдадні паядынку. Паглядзіце на гэтыя фота

Бой-рэванш паміж баксэрамі украінцам, ураджэнцам Крыму Аляксандрам Усікам і брытанцам Энтані Джошуа пройдзе ў ноч з 20 на 21 жніўня ў горадзе Джыда (Саудаўская Арабія) на арэне King Abdullah Sports City.

На коне гэтага бою — тытулы чэмпіёнаў WBO, WBA Super, IBF і IBO, якія ўкраінец адабраў у брытанца летась. Акрамя таго, спартоўцы будуць змагацца за чэмпіёнскі тытул у вэрсіі часопіса The Ring, які стаў вакантным пасьля таго, як Тайсан Фʼюры абʼявіў аб завяршэньні карʼеры

Украінскі баксэр Аляксандар Усік (зьлева) і яго супернік з Брытаніі Энтані Джошуа. Джыда, Саудаўская Арабія, 19 жніўня 2022 году

Напярэдадні матчу-рэваншу, 19 жніўня, адбылася афіцыйная працэдура ўзважваньня Аляксандра Усіка і Энтані Джошуа.

Падчас узважваньня. Джыда, Саудаўская Аравія, 19 жніўня 2022 году.

Аляксандар Усік і Энтані Джошуа падчас фінальнай бітвы поглядаў. Джыда, Саудаўская Арабія, 19 жніўня 2022 году

Першы бой баксэраў адбыўся 25 верасьня летась у Лёндане і завяршыўся перамогай Усіка аднагалосным рашэньнем судзьдзяў. Гэты бой быў прызнаны галоўнай падзеяй боксу ў 2021 годзе ў вэрсіі выданьня The Ring.

На сіне-жоўтай майцы Аляксандра Усіка надпіс на ангельскай мове «Колеры свабоды».

На прэсавай канфэрэнцыі.

Крымскі казак Аляксандар Усік на прэс-канфэрэнцыі ў Саудаўскай Арабіі, 17 жніўня 2022 г.

Ва Ўкраіне глядзець бой у простым эфіры можна будзе бясплатна, бо Усік выкупіў правы на тэлетрансьляцыю і перадаў іх украінскім трансьлятарам.

Трансьляцыю паядынку будзе весьці, у прыватнасьці, тэлеканал «2+2». Рэванш таксама можна будзе паглядзець на рэгіянальных каналах «Суспільного».

Вечар боксу пачнецца а 18:00 матчамі ў андэркарце, а асноўны бой заплянаваны прыкладна на 23:00 кіеўскага часу.

  • І Аляксандар Усік, і Энтані Джошуа — алімпійскія чэмпіёны Лёндану. Украінец выйграў золата ў цяжкай вазе, а брытанец — у супэрцяжкай вазе.
  • 35-гадовы Усік правёў 19 баёў на прафэсійным рынгу і ўва ўсіх перамог (13 — накаўтам). Усік стаў абсалютным чэмпіёнам сьвету ў цяжкай вазе, пасьля чаго абараніў паясы ў паядынку з Тоні Бэлью і перайшоў у супэрцяжкую вагу.

Джошуа

  • 32-гадовы Джошуа правёў 26 прафэсійных баёў. На яго рахунку 24 перамогі (22 накаўтам) і 2 паразы.
  • Усік саступае Джошуа ў габарытах. Рост украінца 191 см, брытанца — 198 см. Размах рук Усіка 198 см, Джошуа — 208 см.

Усік

P. S. Бой завяршыўся перамогай Усіка. Двое з трох судзьдзяў прызналі ўкраінца пераможцам у набраных пунктах. Такім чынам, Аляксандар Усік пацьвердзіў свой тытул.