Ад 1 траўня у Беларусі павысяцца памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў (МСБ) для розных сацыяльна-дэмаграфічных груп насельніцтва і бюджэты пражытачнага мінімуму (БПМ). Адпаведныя пастановы прынятыя Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны.
Мінімальны спажывецкі бюджэт на аднаго чальца сямʼі з чатырох чалавек з заўтрашняга дня складзе 309,07 рубля (на 10,22 рублі больш за папярэдні паказьнік). Памер МСБ на аднаго члена маладой сямʼі з трох чалавек — 335,28 рубля. Для працаздольнага насельніцтва МСБ устаноўлены ў 398,75 рубля, пэнсіянэраў — 311,69, студэнтаў — 285,62, дзяцей да трох гадоў — 251,16, ад трох да шасьці гадоў — 325,03, ад шасьці да васемнаццаці гадоў — 337,05.
Мінімальны спажывецкі бюджэт уяўляе сабой выдаткі на набыцьцё набору спажывецкіх тавараў і паслуг для задавальненьня асноўных фізыялягічных і сацыяльна-культурных патрэбаў чалавека.
БПМ прынятыя наступныя: у сярэднім на душу насельніцтва — 183 рублі 82 капейкі (плюс 3 рублі 72 капейкі); працаздольнае насельніцтва — 204,35 рублі, пэнсіянэры — 141,50 рублі, студэнты — 178,66 рублі, дзеці ва ўзросьце да трох гадоў — 119,55 рублі, дзеці ва ўзросьце ад трох да шасьці гадоў — 163,83 рублі, дзеці ва ўзросьце ад шасьці да васемнаццаці гадоў — 201,05 рублі.
Празь зьмену БПМ зьменяцца і мінімальныя працоўныя пэнсіі, выплаты на дзяцей (PDF), даплаты і грашовыя дапамогі.
Гэтыя нарматывы будуць дзейнічаць па 31 ліпеня 2017 года.