15 красавіка кошт аўтамабільнага паліва зноў павысіўся на 1 капейку, паведамляе «Белнафтахім».Бэнзін АІ-92-К5 ад сёньня каштуе 1,16 рубля за літар, АІ-95-К5 – 1,24 рубля, дызэльнае паліва К5 – 1,28 рубля.
За паўтара месяцы цэны на паліва павысіліся ў пяты раз. Яны расьлі кожны раз на 1 капейку – 11 сакавіка і 18 сакавіка, 1 і 8 красавіка.
Да гэтага цэны на паліва ў Беларусі не зьмяняліся амаль два гады. Пакуль яшчэ беларускі бэнзін і салярка саступаюць некалькі цэнтаў расейскім гатункам.
Экспэрт у нафтагазавай галіне Тацяна Манёнак раней казала Свабодзе, што, паводле ейных зьвестак, ўладамі «разглядаецца прапанова падвысіць цэны на дызэльнае паліва і бэнзін менавіта на 10%» — прыблізна на памер інфляцыі за мінулы год.