Цэны на дызэльнае паліва і газ не павялічыліся, але АІ-92 цяпер каштуе 1 рубель 19 капеек за літар, АІ-95 — 1 рубель 27 капеек, АІ-98 — 1 рубель 38 капеек.
«Белнафтахім» тлумачыць, што цэны «скарэктаваныя ў сувязі з ростам цэнаў на нафту і неабходнасьцю выраўноўваньня розьнічных цэнаў на нафтапрадукты ў памежных краінах, найперш у суседніх рэгіёнах Расеі», перадае БелТА . Пры гэтым з пачатку году цэны на нафту амаль не мяняліся. У Смаленску літар АІ-95 цяпер каштуе каля 1 рубля 36 капеек у пераліку на беларускія рублі.
Год таму намесьнік міністра фінансаў Юры Селівестраў абяцаў, што ў 2017 годзе бэнзін даражэць ня будзе. Перад апошнім падаражаньнем «Беларусьнафта» прапаноўвала падвысіць цэны на бэнзін на 5% — гэта было бы падражаньне не на 2 капейкі, а на 6.