Баторы і Сабескі — каралі на гарадзенскіх картах 1925 года

Чырвы

Ігральныя карты пачатку XX стагодзьдзя, надрукаваныя ў Гародні, зьявіліся на тэматычным сайце калекцыянэркі з Галяндыі Мірыям ван Хоўтэн.

З дазволу калекцыянэркі друкуем некалькі картаў, вырабленых на гарадзенскай фабрыцы Лапіных.

На картах — асобы, падобныя да каралёў Рэчы Паспалітай.

У каралю чырваў пры жаданьні можна ўгледзець Казіміра III Вялікага, караля Польшчы ў 1333–1370 гадах.

Званковы кароль — нехта падобны да Жыгімонта Аўгуста, караля польскага і вялікага князя літоўскага ў 1548–1572 гадах, пры якім быў прыняты Другі статут ВКЛ.

У жалудовым каралю пазнаецца крыху схуднелы Стэфан Баторы, кароль польскі і вялікі князь літоўскі ў 1575–1586 гадах, чыёй улюбёнай рэзыдэнцыяй быў Стары замак у Гародні.

Кароль вінаў даволі падобны да Яна III Сабескага, караля польскага і вялікага князя літоўскага ў 1674–1696, слаўнага сваімі вайсковымі перамогамі, мэцэнацтвам і апошнім уздымам першай Рэчы Паспалітай.

Жолудзі

Звонкі

Віны