Дно эканамічнага спаду ў Расеі яшчэ ня пройдзена

Кіраўніца Банка Расеі Эльвіра Набіуліна на сёньняшняй прэс-канфэрэнцыі

Кіраўніца Банка Расеі Эльвіра Набіуліна на прэсавай канфэрэнцыі адзначыла, што другі год у РФ зьніжаецца інвэстыцыйны попыт, а сёлета скарачаецца спажываньне. А ў гэтых умовах назіраецца спад эканамічнай актыўнасьці.

«Аднак, у адрозьненьне ад піку інфляцыі, дно спаду эканомікі, на наш погляд, яшчэ ня пройдзена», — цытуе Набіуліну «РИА Новости».

Цэнтрабанк Расеі раней адзначаў, што, дасягнуўшы піку ў сакавіку, гадавая інфляцыя зьнізілася да 16,4% у красавіку і 15,8% у траўні.

Паводле Банка Расеі, па стане на 8 чэрвеня гадавы тэмп прыросту спажывецкіх цэнаў склаў 15,6%.