Адвакатка Ганна Бахціна перадала апошняе слова Эдуарда Пальчыса, якое ў сваім фэйсбуку апублікаваў Павал Севярынец.
«У сваім апошнім слове я хачу расказаць сутнасьць твора Дантэ „Боская камэдыя“. Сутнасьць зводзіцца да таго, што людзі, якія праходзяць усе колы пекла, падыходзяць да апошняй мяжы, і гэтай мяжой ёсьць страшная пачвара. Пачвара перамолвае сваімі жорнамі здраднікаў, і хлусаў. Усіх, хто абвінавачвае мяне ў тым, што я люблю Беларусь — я лічу здраднікамі. Усіх, хто лічыць, што я распаўсюджваў парнаграфію — я лічу хлусамі. Я шкадую, што цяпер побач са мной няма маёй жонкі, маёй сям’і, журналістаў, якім я вельмі ўдзячны. Я ўдзячны тым людзям, якія цяпер стаяць на вуліцы, вы чуеце іх голас, і я зь імі. Усё, што я магу сказаць — ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!»
Вырак блогеру абвесьцяць 28 кастрычніка.