У Маскве ля амбасады Беларусі ў суботу адбыўся пікет, у якім удзельнічалі некалькі дзясяткаў чалавек.
Акцыю арганізавалі актывісты моладзевых рухаў “Абарона”, “Свабодныя радыкалы” і моладзевага “Яблыка”.
Паводле паведамленьня “Інтэрфаксу”, некалькі актывістаў арганізацыі “Расея маладая” спрабавалі перашкодзіць правядзеньню акцыі і былі на пэўны час затрыманыя міліцыяй.
Пікетчыкі патрабавалі вызваліць беларускіх палітзьняволеных. Удзельнікі акцыі найперш выказвалі падтрымку Аляксандру Зьдзьвіжкову, асуджанаму за публікацыю карыкатураў на прарока Мухамэда ў газэце “Згода”, і нядаўна арыштаванаму апазыцыйнаму актывісту Андрэю Кіму.