Новыя Генпракурор і старшыня Канстытуцыйнага суду

Новы Генэральны пракурор Беларусі

8 лютага прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка прызначыў новага Генэральнага пракурора Беларусі. Ім стаў былы старшыня Канстытуцыйнага суду Рыгор Васілевіч.

Новы старшыня Канстытуцыйнага суду Пётар Міклашэвіч
У той жа дзень былы Генэральны пракурор Беларусі Пётар Міклашэвіч указам Аляксандра Лукашэнкі прызначаны судзьдзём і старшынём Канстытуцыйнага суду Беларусі.

Рыгор Васілевіч нарадзіўся 13 лютага 1955 году ў Менску. Скончыў БДУ, доктар юрыдычных навук. Член Канстытуцыйнага суду з 1994 году. У час працы першага складу КС (1994--1996) шмат разоў выказваў нязгоду з пазыцыяй яго старшыні Валера Ціхіні. Пасьля рэфэрэндуму 1996 году з 13 студзеня 1997 году -- старшыня Канстытуцыйнага суду.

Пятро Міклашэвіч нарадзіўся ў 1954 годзе ў Касуце на Вялейшчыне. Скончыў БДУ, працаваў судзьдзём Гомельскага абласнога суду, першым намесьнікам міністра юстыцыі, першым намесьнікам старшыні Вярхоўнага суду (1999-2004).
Пётар Міклашэвіч ад 2004 году быў Генэральным пракурорам.