Генэральны сакратар Рады Эўропы Тэры Дэвіс выступіў з адмысловай заявай, у якой асудзіў выкананьне ў Беларусі сьмяротных прысудаў адносна трох чальцоў злачыннай групоўкі – Сяргея Марозава, Валерыя Гарбатага і Ігара Данчанкі.
“Я засмучаны упартым намерам беларускіх уладаў ізаляваць сваю краіну ад Эўропы, – адзначыў Тэры Дэвіс. – Гэтымі
Я засмучаны намерам беларускіх уладаў ізаляваць краіну ад Эўропы.
Спадар Дэвіс піша, што Беларусь не зьяўляецца сябрам Рады Эўропы, у краінах якой сьмяротнае пакараньне забароненае, але Беларусь – сябра ААН, і выкананьне сьмяротнага прысуду тром грамадзянам Беларусі супярэчыць літары і духу нядаўняга рашэньня Генэральнай асамблеі ААН, якая заклікала да міжнароднага мараторыю на выкананьне сьмяротных прысудаў.