Абменны курс даляра даходзіць да 5 200 рублёў

Прыватныя банкі праводзяць адзінкавыя зьдзелкі куплі-продажу замежнай валюты па курсе 5200-5400 за 1 даляр ЗША (на 70-75% вышэй афіцыйнага курсу), паведаміў прадстаўнік аднаго з банкаў.

Камэнтуючы Інтэрфаксу рынкавы курс ва ўмовах дзеючай вуснай рэкамэндацыі Нацбанка, які раіць банкам не праводзіць зьдзелкі з далярамі вышэй за 4500, суразмоўца канстатаваў: " Рэкамендацыі ёсьць. Але банкі ўжо маюць вялікі досьвед працы ў такіх умовах і маюць набор "ценявых" схемаў, якія дазваляюць гэтыя рэкамендацыі абыходзіць".

Супрацоўнікі банкаў адзначаюць, што склалася сытуацыя "цяжкага чаканьня", у якім зараз знаходзяцца банкі. Банкі чакалі ад Нацыянальнага банку рашэньня правесьці на біржы альтэрнатыўную гандлёвую сесію, якая была анансаваная ў пачатку мінулага тыдня.

26 красавіка Нацыянальны банк Беларусі адмовіўся ад ідэі праводзіць дадатковыя валютныя таргі на біржы.