Чарнобыльская зона: Курганы замест хат, палі засеяныя жытам

Памятны знак у вёсцы Вепрын

Прадстаўнікі апазыцыйных арганізацыяў Магілёва наведалі пацярпелы ад чарнобыльскай катастрофы Чэрыкаўскі раён. Паводле старшыні кааліцыі дэмакратычных сіл рэгіёну Юрыя Новікава, мэтай наведваньня зоны было ўшанаваньне тых, хто пацярпеў ад Чарнобылю — вымушаны быў зьехаць з абжытых месцаў.

Да памятных знакаў зьнішчаным вёскам актывісты ўсклалі вянкі ды кветкі. Запалілі сьвечкі памяці. Упарадкавалі пляцоўку вакол камянёў з шыльдамі з інфармацыяй пра адселеныя і пахаваныя паселішчы. Найвялікшае зь іх — вёска Вепрын. Адсюль мусілі зьехаць 386 сямей — 1028 чалавек. Вепрын — за дзясятак кілямэтраў ад райцэнтру Чэрыкаў.

Усяго ў Чэрыкаўскім раёне адселеныя й зьнішчаныя 23 вёскі. Замест іх засталіся курганы з садамі. Пусткі засяваюць сасоньнікам. Дзе-нідзе ёсьць палі, узараныя і засеяныя жытам.

У райцэнтры Чэрыкаў узьведзены мэмарыял зьнішчаным вёскам. Уся інфармацыя пра пахаваныя паселішчы — па-расейску, як і шыльды на памятных знаках.

Магілёўскія дэмакраты ля мэмарыялу зьнішчаным вёскам у райцэнтры Чэрыкаў. Інфармацыя пра ўсе пахаваныя паселішчы — па-расейску

Памятны знак у вёсцы Чудзяны на фоне чарнобыльскага пэйзажу

Узровень радыяцыі ля каменя Чудзянам больш як у пяць разоў перавышае дапушчальн

За тры кілямэтры ад пахаваных Чудзянаў — засеянае жытам поле. Кастусёў лічыць, што такога не павінна быць

Такія знакі сустракаюцца ў зоне найчасьцей