24 красавіка праваслаўныя і католікі адзначаюць Вялікдзень. Да вернікаў зьвярнуўся кіраўнік Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай царквы, япіскап Наваградзкі і Паўночна-Амэрыканскі Сьвятаслаў Логін.
“ВЯЛІКОДНАЕ АРХІПАСТЫРСКАЕ ПАСЛАНЬНЕ
Дастойнаму сьвятарству й вернікам
Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы,
якія жывуць на Бацькаўшчыне і на Чужыне.
“...Хто верыць у Мяне, калі і памрэ,- ажыве” (Ян 11:25)
Дарагія браты і сёстры ў Хрысьце!
Кожны год, сьвяткуючы галоўнае Хрысьціянскае Сьвята, не перастаем зьдзіўляцца тайне Уваскрашэньня Хрыста, бо гэтая падзея ёсьць доказам вечнага жыцьця, якая дае нам сілы перамагаць у сабе зло, імкнуцца дасягаць духоўнай вышыні і лучнасьці з Богам.
У гэтым годзе беларусы сустракаюць Вялікдзень, як і мінулыя Каляды, са смуткам у душы, бо ў часе Вялікага і Каляднага пастоў у Беларусі пралілася кроў. У абаіх выпадках ахвяры пакутвалі за свой народ, бо на іхным месцы мог апынуцца кожны. Асабліва мы сумуем па загінуўшых, але не таму, што ня верым у іхнае вечнае жыцьцё, а таму што нам больна разлучацца з-за любові да іх – нашых суайчыньнікаў.
Уваскрашэньне Хрыста даказвае, што Ён ёсьць Богам і Ягонае вучэньне ёсьць сапраўдным і Ён, як Уладар Нябесны, не памыляецца. А памыляцца і несьці зло людзям могуць уладары зямныя, якія, не карыстаючыся Божымі Запаветамі, ствараюць “Чарнобылі” і “Курапаты”, і якія часам не жадаюць, каб народ меў тую духоўную сілу, якая, яднаючы яго, дае яму упэўненасьць у неабходнасьці змагацца за праўду і разуменьне таго, што толькі свая нацыянальная дзяржаўнасьць зможа абараніць яго як этнас, і што чужыя Цэрквы ня будуць маліцца за яго.
Але ў сьвятле Хрыстовае перамогі жыцьця над сьмерцю, мы бачым, што дабро мацней зла.
Таму ў сваіх малітвах папросім Госпада, каб шлях, па якім Беларускі Народ нясе свой Крыж дзеля свайго сьцьвярджэньня ў вечнасьці, быў меней пакутным. І радасна павіншуем адзін аднаго:
Хрыстос Уваскрос! Уваскрэсьне Беларусь!
Зь любасьцю й малітвамі,
+ Сьвятаслаў
Кіруючы Япіскап Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы
Вялікдзень, 2011 л.Б”.
“ВЯЛІКОДНАЕ АРХІПАСТЫРСКАЕ ПАСЛАНЬНЕ
Дастойнаму сьвятарству й вернікам
Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы,
якія жывуць на Бацькаўшчыне і на Чужыне.
“...Хто верыць у Мяне, калі і памрэ,- ажыве” (Ян 11:25)
Дарагія браты і сёстры ў Хрысьце!
Кожны год, сьвяткуючы галоўнае Хрысьціянскае Сьвята, не перастаем зьдзіўляцца тайне Уваскрашэньня Хрыста, бо гэтая падзея ёсьць доказам вечнага жыцьця, якая дае нам сілы перамагаць у сабе зло, імкнуцца дасягаць духоўнай вышыні і лучнасьці з Богам.
У гэтым годзе беларусы сустракаюць Вялікдзень, як і мінулыя Каляды, са смуткам у душы, бо ў часе Вялікага і Каляднага пастоў у Беларусі пралілася кроў. У абаіх выпадках ахвяры пакутвалі за свой народ, бо на іхным месцы мог апынуцца кожны. Асабліва мы сумуем па загінуўшых, але не таму, што ня верым у іхнае вечнае жыцьцё, а таму што нам больна разлучацца з-за любові да іх – нашых суайчыньнікаў.
А памыляцца і несьці зло людзям могуць уладары зямныя, якія, не карыстаючыся Божымі Запаветамі, ствараюць “Чарнобылі” і “Курапаты”, і якія часам не жадаюць, каб народ меў тую духоўную сілу, якая, яднаючы яго, дае яму упэўненасьць у неабходнасьці змагацца за праўду і разуменьне таго, што толькі свая нацыянальная дзяржаўнасьць зможа абараніць яго як этнас, і што чужыя Цэрквы ня будуць маліцца за яго.