Увесь мінулы тыдзень Беларусь перажывала шок пасьля выбуху на станцыі мэтро "Кастрычніцкая" ў Менску. Ахвярамі жудаснага тэракту сталі 13 ні ў чым не вінаватых людзей, пераважна маладога ўзросту. Сотні трапілі ў шпіталі, многія — пакалечаныя. Схіляючы ў скрусе галаву перад нявінна пралітай крывёю, тысячы і тысячы беларускіх грамадзянаў пытаюцца: "Чаму гэтае зло прыйшло і на нашу зямлю? Хто ў гэтым вінаваты? Ці сапраўды рэальных выканаўцаў затрымалі спэцслужбы, якія так неверагодна хутка заявілі пра раскрыцьцё злачынства?".
Адказы на гэтыя ды іншыя пытаньні шукаюць і слухачы "Свабоды". Пачну сёньняшнюю размову з аднаго допісу на гэтую тэму. Наш слухач Мікалай Наскоў зь Менску піша:
"Паглядзеў 13-га красавіка дзяржаўнае тэлебачаньне — і стала страшна. Адразу пасьля таго як Лукашэнка даручыў дапытаць у справе выбуху апазыцыйных лідэраў, на экране адзін за адным пачалі зьяўляцца розныя высокапастаўленыя чыноўнікі, дэпутаты і ў адзін голас асуджаць апазыцыю, патрабаваць прыцягнуць яе да крымінальнай адказнасьці. Маўляў, як гэта яны адважыліся падазраваць і выказваць здагадкі, што за тэрактам могуць стаяць спэцслужбы альбо чыноўнікі? Гэта ж — замах на ўстоі, крымінальнае злачынства.
Божа, у якой дзяржаве мы жывем? Улада толькі і робіць, што выказвае падазрэньне, што апазыцыянэры могуць мець дачыненьне да выбуху. А калі падобную здагадку адносна ўлады выказвае апазыцыя — дык гэта ўжо злачынства. Чаму? Што, такая вэрсія ня мае права на жыцьцё? Паміж рознымі групоўкамі ва ўладных вярхах пануюць згода і ўзаемаразуменьне? Яны не змагаюцца паміж сабой за ўплыў? Сярод іх няма спэцыялістаў па выбуховых прыладах з шырокім доступам да выбухоўкі?".
У тую страшную хвіліну ўвечары адзінаццатага на перапоўненай плятформе станцыі "Кастрычніцкая" маглі поруч апынуцца і апазыцыйны актывіст, і чыноўнік адміністрацыі прэзыдэнта, і іхныя сын ці дачка, і маці, і жонка, і іншыя самыя блізкія людзі... Гэтае жахлівае злачынства наўрад ці ўпісваецца ў звыклыя для Беларусі схемы супрацьстаяньня ўлады і апазыцыі. Хто б ні стаяў за выбухам, якімі б мэтамі ці ідэямі ні прыкрываўся, ніякага тлумачэньня і апраўданьня зьдзейсьненаму быць ня можа. Непакоіць і турбуе, па сутнасьці, толькі адно: каб той, хто дае зараз прызнальныя паказаньні ў СІЗА КДБ, сапраўды быў тым самым, які прынёс выбухоўку ў мэтро і ўчыніў жудаснае забойства.
Аўтар наступнага ліста — Міхаіл Данько з Давыд-Гарадку Столінскага раёну — разважае пра лёс палітвязьняў, пра тое, як у Беларусі зьмянілася палітычная сытуацыя за тыя тры месяцы, што мінулі пасьля сьнежаньскай Плошчы. Слухач піша:
"Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў мінула ўжо больш як 100 дзён, але рэха ад іх не сьціхае. Чаму? Таму што і эканамічная, і палітычная сытуацыя сьведчаць пра тое, што апазыцыйныя кандыдаты мелі рацыю. Усе яны казалі пра неабходнасьць тэрміновых рэформаў, зьвярталі ўвагу на папулісцкую палітыку, здольную завесьці эканоміку ў тупік. Згадвалі і пра тое, што неабходна адмяняць рабскую сыстэму кароткатэрміновых працоўных кантрактаў, якая пазбавіла найманых работнікаў элемэнтарных правоў.
І вось Лукашэнка застаўся пры ўладзе. Які вынік? Шалёны рост цэнаў. У крамах зьнікае самае неабходнае. Заробкі не растуць. Валюта з банкаў зьнікла.
Як я і прадбачыў, чым больш будзе хістацца рэжым Лукашэнкі, тым больш будуць узмацняцца рэпрэсіі. Тое, што некаторым палітвязьням зьмякчылі абвінавачаньне, сьведчыць пра іхную невінаватасьць, а зусім не пра тое, што ўлада нібыта падабрэла. Палітыка ўлады правалілася. Гэта відавочна. Але сама ўлада гэтага не прызнае. Таму жадаю дзеячам апазыцыі згуртавацца і разам рабіць агульную справу. Працы хопіць усім",
Гэты ліст слухач пісаў да таго, як 11 красавіка здарыўся выбух у менскім мэтро. Сытуацыя пасьля гэтага тэракту, а таксама пасьля пагрозьлівых заяваў Аляксандра Лукашэнкі на адрас апазыцыйных палітыкаў, зьмянілася — і яўна не на карысьць тых удзельнікаў Плошчы, якія зараз чакаюць суду. Грамадзкае незадавальненьне, выкліканае шматлікімі эканамічнымі праблемамі, а цяпер яшчэ і жахлівым тэрактам — улады яўна спрабуюць адвесьці ад сябе і пераключыць на сваіх палітычных супернікаў.
Наступны ліст даслаў наш даўні сябар Мікалай Волчык зь вёскі Зіновічы Пружанскага раёну. Ён бачыць прычыны шмат якіх сёньняшніх бедаў Беларусі ў тым, што ў краіне не сфармавалася грамадзянская супольнасьць. Слухач піша:
"Падзеі 19-га сьнежня, наступныя арышты і перасьлед актывістаў апазыцыі сьведчаць пра тое, што ў нашай "сінявокай" не існуе грамадзянскай супольнасьці. Ну, ня трэба нашаму абываталю ніякіх зьменаў! Так, цяпер усе пераканаліся, што Беларусь — гэта ня Чэхія і ня Польшча. Грамадзтву прывіты вірус зайздрасьці, хцівасьці, жорсткасьці і агрэсіўнасьці. І гэтая хвароба, мяркуючы па ўсім, — надоўга. Міжволі спачуваеш лідэрам апазыцыі, якія несправядліва апынуліся ў такім становішчы. Мая ім маральная падтрымка і ўдзячнасьць за іхны голас супраць існуючага парадку".
Ці патрэбныя беларускаму абываталю зьмены? Так, спадар Мікалай, яшчэ ўчора былі непатрэбныя. А сёньня? Таму абываталю па-ранейшаму абыякавы лёс апазыцыянэра, якога за ўдзел у мітынгу кінулі ў турму на тры гады. Але зусім не абыякавыя іншыя рэчы. Ён плянаваў адпачынак у Турцыі, але зараз суткамі стаіць у чарзе ў банку і ня можа памяняць свае рублі на валюту. У ягонай краме зьнік алей, які потым, праўда, зьявіўся, але ўдвая даражэйшы, чым раней. Шалёна растуць цэны і на ўсё іншае, а зарплата застаецца ранейшай. І ўсё гэта міжволі прымушае задумвацца над тым, куды ідзе краіна і ці правільны шлях выбраны.
Уласны погляд наконт выпрошваньня беларускім урадам чарговага расейскага крэдыту — у нашага даўняга сябра Паўла Саца зь вёскі Асавая Маларыцкага раёну. У сваім лісьце на "Свабоду" слухач піша:
"Нашы людзі шмат чаго не разумеюць. Думаюць, што імпэрская Расея пакладзе ім на язык бясплатны сыр. Марныя чаканьні... За ўсё давядзецца плаціць. Ды яшчэ як — сем скураў злупяць!
Цяпер шмат гавораць пра санкцыі, якія маглі б спыніць палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі. Што тут сказаць — я ў гэта мала веру. Вось калі б адмянілі спартыўныя спаборніцтвы (і асабліва хакейны чэмпіянат сьвету) — гэтага ўлада баіцца, бо то яе любімыя цацкі. Але ні эканамічнай, ні спартовай блякады, я ўпэўнены, ня будзе. Бо палітыкі і ў Беларусі, і на Захадзе — гэта аднаго поля ягады.
Што па-сапраўднаму трывожыць цяпер нашых людзей — гэта цэны. Хлеб, крупы, цукар, алей ды іншыя харчы даражэюць так, што страх бярэ. Асабіста я атрымліваю вельмі маленькую пэнсію — усяго 250 тысяч. Хапае толькі на хлеб і на што-небудзь самае неабходнае да хлеба. Дык гэта ў вёсцы. А ў горадзе такім, як я, яшчэ цяжэй. Заплаці за камунальныя паслугі, за праезд, тэлефон — што застанецца?".
Вясковыя старыя спачуваюць гарадзкім, а гарадзкія — вясковым. Добра, калі яшчэ хапае сілы ўзараць агарод і пасадзіць бульбу, схадзіць да калодзежа па ваду, нарыхтаваць сена для каровы на зіму. А калі сілы на гэта ўжо няма, а дзеці — далёка? Як дажываць бабульцы свой век у старой халоднай хаціне без водаправода і ацяпленьня, ды яшчэ пры такой мізэрнай пэнсіі (а вялікіх пэнсіяў ніхто з былых калгасьнікаў, як правіла, і не атрымлівае)?
На моўную праблему, татальную дыскрымінацыю беларускамоўных грамадзянаў чарговы раз зьвяртае ўвагу ў сваім лісьце на "Свабоду" Валеры Грыцук зь Менску. Ён піша:
"Так, сытуацыя ў грамадзтве зараз напружаная. Але ці будзе з гэтага якісь вынік? Скажу пра сябе. Валюту я пасьпеў набыць. У банках грошы не трымаю і іншым ня раю, каб не карміць чыноўнікаў ды дыктатуру. Але мяне хвалююць рэчы больш важныя, сутнасныя. Дзеля чаго мы, беларусы, жывем?
Штодня ўзгадваю словы "Пагоні"… Так, рэпрэсіі дыктатуры працягваюцца, "сталінскі канвэер" доўжыцца. Але нельга нават у такіх умовах забывацца на тое, што мы — беларусы, і мова наша — беларуская (дарэчы, дзяржаўная нават паводле дзейнай Канстытуцыі). Таму я лічу, што нават гэты рэпрэсіўны мэханізм трэба выкарыстаць, каб нагадаць пра яе дзяржаўны статус, і яна павінна гучаць таксама і ў судах.
На жаль, паплечнікі мяне не разумеюць, адмахваюцца — маўляў, "ёсьць больш важныя праблемы". А гады ідуць, і сытуацыя зь беларускай мовай толькі пагаршаецца. З таго часу, калі я спрабаваў патрабаваць ад дзяржаўных органаў вырашыць гэтую праблему, мінула шмат гадоў. Праблема засталася, бо змаганьня дэмакратычных беларусаў за вырашэньне гэтай праблемы так і не адбылося…
Дарэчы, усе астатнія дыктатары мову тытульнай нацыі абараняюць. Падчас нядаўніх "выбараў" у Казахстане Назарбаеў падкрэсьліў значэньне казахскай мовы.У Туркмэніі — жорсткі туркмэнскі нацыяналізм. Нават Януковіч разумее значэньне нацыянальнай мовы, а таму не сьпяшаецца надаваць расейскай мове статус другой дзяржаўнай. А ў нас?"
Ён таксама даслаў адказ Міністэрства юстыцыі на свой зварот з нагоды таго, што дзяржаўныя чыноўнікі, судзьдзі ня ведаюць дзяржаўнай беларускай мовы. Сутнасьць афіцыйнага адказу зводзіцца да таго, што дзейнае заканадаўства не патрабуе валоданьня дзяржаўнай мовай ад кандыдата на пасаду судзьдзі.
Калі кіравацца такой лёгікай, дык судзьдзём у Беларусі можна прызначыць нават якога-небудзь эмігранта, які ня ведае ўвогуле ніводнай дзяржаўнай мовы — ні беларускай, ні рускай. Заканадаўства ж такога веданьня не патрабуе…
А ўвогуле, спадар Грыцук, вы маеце рацыю: змаганьне за мову адышло на другі плян нават сярод энтузіястаў гэтай справы. Ня самай першачарговай выглядае для многіх моўная праблема на тле тых палітычных і эканамічных узрушэньняў, якія перажывае сёньня беларускае грамадзтва.
Дзякуй усім, хто знайшоў час для ліста на "Свабоду". З вамі быў Валянцін Жданко. Пішыце нам, адрас ранейшы: Менск-5, паштовая скрынка 111.
Праграма "Паштовая скрынка 111" выходзіць у эфір кожную сераду.
Аўтару можна пісаць на адрас zdankov_rs@tut.by