Ваганьні курсу нацыянальнай валюты на працягу 2008 году не перавысяць гэтую мяжу, а дакладней, будзе знаходзіцца ў калідоры 2100-2200 рублёў даляраў. Пра гэта паведамляе Нацыянальны банк Беларусі.
На сёньня курс складае 2150 рублёў за даляр. Нацыянальны банк падкрэсьлівае, што сродкам забесьпячэньня устойлівасьці беларускага рубля будзе падтрыманьне яго стабільнага курсу адносна даляру ЗША.
За 2007 год беларускі рубель патаньнеў адносна даляру на 0.4% (год таму ён складаў 2140 рублёў за даляр. Адносна эўра зьніжэньне курсу было больш заўважальным, на пачатак мінулага году адзінка эўрапейскай валюты каштавала 2818 рублёў, зараз – 3162 рублі (падзеньне – 12.2%)