Затрыманы Карэн Акопаў

Сёньня ў Менску міліцыянты затрымалі актывіста Руху “За Свабоду” Карэна Акопава. Яго вінавацяць ва ўдзеле ў акцыі прадпрымальнікаў 10 студзеня.
Нагадаем, Карэн Акопаў разам зь лідэрам рэспубліканскага аб’яднаньня “Пэрспэктыва” Анатолем Шумчанкам быў дэлегаваны ўдзельнікамі мітынгу на перамовы з адміністрацыяй прэзыдэнта.