158 мільярдаў беларускіх рублёў (74 мільёны даляраў ЗША) прадугледжана ў дзяржаўным бюджэце на 2008 год на фінансаваньне дзяржаўных СМІ.
Гэта вынікае з закону «Аб бюджэце Рэспублікі Беларусь на 2008 год», прынятага 26 сьнежня 2007 г. (зарэгістраваны ў Нацыянальным рэестры прававых актаў 27.12.2007 пад нумарам 2/1400).
21 мільярд пойдзе на патрэбы тэлебачаньня і радыёвяшчаньня, 15 мільярдаў – на пэрыядычны друк і выдавецтвы, яшчэ 21 мільярд – “на іншыя выдаткі СМІ”.
У мінулыя гады выдаткі дзяржбюджэту на фінансаваньне дзяржаўных СМІ выглядалі наступным чынам (у далярах ЗША):
2004 - 30 млн.
2005 – 40 млн.
2006 – 60 млн.
2007 – 64 млн.