Спадарожнікавы канал “Белсат”, ня выйшаў, як плянавалася раней, ад пачатку студзеня 2008 году на спадарожнік “Sirius”.
Паводле кіраўніка Аддзелу інфармацыйных праграм каналу Аляксея Дзікавіцкага, гэта зьвязана перадусім з тэхнічнымі праблемамі.
“Новы спадарожнік, які быў запушчаны фірмай “Sirius” у космас напрыканцы мінулага году, пакуль не функцыянуе. Зьявіліся тэхнічныя праблемы, зьвязаныя, сярод іншага, з канфліктам гэтага спадарожніка са спадарожнікам “Hotbird”. Дамова паміж “Белсатам” і ўладальнікам спадарожніка знаходзіцца ў фазе канчатковага ўзгадненьня”.
Кіраўніцтва каналу “Белсат” спадзяецца, што праблемы, зьвязаныя з пераходам на новы спадарожнік, будукць хутка вырашаныя, канкрэтнай даты, аднак, пакуль няма.
Ад 10 сьнежня перадачы “Белсат” можна прймаць са спадарожніка “Astra”.
Ад учорашняга дня час вяшчаньня павялічаны да 6 гадзінаў (з 18-й да 24-й), а да наступнага панядзелку плянуецца аднаўленьне інтэрнэт-старонкі “Белсату” www.belsat.eu