Кіраўнік зьнешняй палітыкі Эўразьвязу Хавіер Саляна павіншаваў Грузію, як ён выказаўся, з “сапраўды канкурэнтнымі прэзыдэнцкімі выбарамі”.
Ягоная заява была зробленая пасьля паведамленьня, што Міхаіл Саакашвілі набраў каля 53 працэнтаў галасоў. Падлік галасоў яшчэ працягваецца. Міхаіл Саакашвілі застаецца лідэрам – у яго крыху болей за 51 працэнт галасоў. На гэты час падлічана болей за 90 працэнтаў галасоў.
Кандыдат ад аб’яднанай апазыцыі Леван Гачэчыладзэ набірае каля 25 працэнтаў.