Пра што пісалі беларускія газэты 3 студзеня ў розныя гады.
* Гомельскі “Голос народа” ў 1918 годзе паведамляе: “1 студзеня адкрыўся звычайны навагодні кірмаш, здаўна вядомы ў цэлым краі сваімі вялізнымі абаротамі па лясным гандлі, на які зьяжджаліся звычайна дзеля набыцьця лесу ня толькі з розных канцоў Расеі, але нават з-за мяжы. За апошнія тры гады вайны лясны гандаль зьніякавеў, у сёлетнім годзе анархіі і разрухі ён зусім сьціх. На лясной біржы і сярод мясцовых лесапрамыславікоў паўнейшы застой і мярцьвечына”.
“Звязда” ў 1938 годзе друкуе аб’яву: “Аддзел мер і вагаў НКВД БССР прапануе ўсім дзяржаўным і грамадскім арганізацыям г.Менска, якія маюць у карыстанні вымяральныя прыборы, правесці з 1 студзеня па 15 сакавіка 1938 г. перакляйменне ўсіх відаў вага-вымяральных прыбораў з клеймамі 1936 года і папярэдніх гадоў. Кіраўнікі арганізацый, не забяспечыўшыя дастаўку прыбораў ва ўказаны тэрмін, падвяргаюцца штрафу і прыцягваюцца да крымінальнай адказнасці”.
* На старонках “Имени” за апошні тыдзень 1997 году ананімны фізіянаміст піша пра Аляксандра Лукашэнку: “Мэнтальны сьвет яму чужы. Матар’яльны сьвет — апошняя лабавая доля — у яго і ёсьць месца зьбіраньня ўсёй інфармацыі, якая выкарыстоўваецца толькі дзеля дасягненьня матар’яльнага дабрабыту. Вушы месьцяцца даволі высока — значыць, гэты чалавек патэнцыйна разумны. Але розум зноў жа накіраваны ў яго толькі на эмоцыі і матар’яльны сьвет. Хоць, што ні кажы, у яго галава не абы якога чалавека зь вялікімі магчымасьцямі”.