Уладзімір Пуцін патлумачыў, што гэта толькі дадатковая эканамічная нагрузка, “размова можа ісьці толькі аб эканамічнай інтэграцыі”. Расейскі прэзыдэнт дадаў, што “накіданьне нейкіх новых дзяржаўных утварэньняў зьяўляецца абсалютна бессэнсоўным, калі на тое няма волі народу той ці іншай краіны”.
Гаворачы пра ўзаемаадносіны ў межах СНД, Пуцін падкрэсьліЎ, што Расея павінна будаваць адносіны з рэспублікамі былога Савецкага Саюзу на раўнапраўнай аснове.
Адказваючы на пытаньне пра спрэчкі наконт цэнаў на энэрганосьбіты з краінамі СНД, Пуцін сказаў: “Якія спрэчкі? Ёсьць усясьветныя цэны на газ. Мы ўсім прадаем па ўсясьветных цэнах”, але пры гэтым дадаў: “А калі мы ў чымсьці камусьці дапамагаем, мы зыходзім з таго, што атрымаем адэкватную кампэнсацыю. Проста пакуль яе ня бачна”.