У першым квартале 2008 году кошт расейскага газу для Беларусі складзе 119 даляраў за тысячу кубамэтраў.
Пра гэта паведаміла інфармацыйнае агенцтва “РИА Новости” са спасылкай на крыніцу ў “Газпроме”.
Паводле неназванага прадстаўніка “Газпрома”, на справе захоўваецца льготны рэжым паставак энэрганосьбітаў у Беларусь, паколькі сама Расея будзе вымушаная ў першай палове 2008 году набываць туркмэнскі газ па цане 130 даляраў за тысячу кубамэтраў. Тым ня менш, кошт газу для Беларусі (самы нізкі сярод краінаў СНД) застанецца такім, як прадугледжана ў ранейшых кантрактах.