На цэнтральных вуліцах Менску – сотні супрацоўнікі спэцслужбаў і міліцыі ў цывільным.
У сувязі з візытам прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна ў Менск прымаюцца надзвычайныя захады бясьпекі. Уздоўж цэнтральных праспэктаў шмат міліцыянтаў, салдатаў унутраных войскаў, спэцназаўцаў і супрацоўнікаў спэцслужбаў у цывільным.
У дварах дамоў на праспэкце Незалежнасьці паўсюль супрацоўнікі спэцслужбаў у цывільным, як беларускія, так і расейскія.
Абвешчана пра тое, што ад 10 да 18 гадзіны рух машынаў па шэрагу цэнтральных вуліцаў будзе часова абмежаваны.
Праехаць нельга будзе па Менскай кальцавой дарозе на ўчастку ад Даўгінаўскага тракту да вуліцы Ціміразева, па праспэкту Пераможцаў, па праспэкту Незалежнасьці на ўчастку ад вуліцы Гарадзкі Вал у накірунку да Нацыянальнага аэрапорту “Менск”
Для вітаньня расейскага прэзыдэнта на плошчу Перамогі прывялі студэнтаў, рабочых менскіх заводаў, навучэнцаў каледжаў, Акадэміі міліцыі ды іншых арганізацый.
На плошчу іх прапускалі паводле адмысловых сьпісаў.