Варшава: акцыя за незалежнасьць Беларусі (відэа)

Марш за незалежную Беларусь у Варшаве.

Некалькі дзясяткаў студэнтаў, якія вучацца ў Варшаве па праграме імя Каліноўскага, прайшлі ад плошчы Дэ Голя да амбасады Расеі.
Удзельнікі акцыі пратэставалі супраць прыезду Уладзімера Пуціна ў Беларусь і скандавалі: “Эўропа скажа Пуціну не!”, “Жыве Беларусь!”
Адзін з арганізатараў акцыі, Анатоль, сказаў: “Невядома, навошта Пуцін едзе ў Беларусь, але мы ведаем, што ад Расеі ніколі нічога добрага Беларусі не было. Усе бачылі, што ўчора адбывалася ў Менску. Мы салідарызуемся з тымі, хто выйшаў учора пратэставаць супраць візыту Пуціна і будзем змагацца, нягледзячы ні на што”.
Каля расейскай амбасады ўдзельнікі акцыі спалілі партрэт Пуціна.