Начная аБЛОГа 13 сьнежня

Агляд беларускага сеціва
На форумах парталу Tut.by абмяркоўваюць афіцыйны візыт прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна ў Менск. Камэнтары:

“Неўзабаве пачнецца гандаль. Цікава, што будзе галоўным лотам”;

“Пуцін хоча зрабіць нас 60-й фэдэральнай акругай”;

“Наконт анэксіі сумняюся. Будуць ціснуць Усенароднаабранага на ўвод расейскага рубля ў якасьці адзінай валюты”;

“Расейскія імпэрскія амбіцыі значна мацнейшыя за расейскі здаровы сэнс”;

“Адзін хоча застацца пры ўладзе саюзнай дзяржавы, другі паруліць ядравымі боегалоўкамі. Таму ў іх нічога не атрымліваецца”.

insurhent у сваім дзёньніку распавядае гісторыю, якая здарылася адразу пасьля разгону акцыі “За незалежную Беларусь” ў Менску. Акцыя была прымеркаваная да візыту Ўладзімера Пуціна супраць плянаў інкарпарацыі Беларусі ў склад Расеі:

"Насупраць цырку пад носам у амапаўцаў ушчамiўся ў аўтобус "сотку". Народ са зьдзiўленьнем пазipaе на натоўп у чорным -- спэцназаўцаў. Пытаюць адзін ў аднаго: "Что это там проиcxодит?" Пачынаю тлумачыць, што нашая дзяржаўнасьць пад пагрозай, што Беларусь можа ператварыцца ў “Северо-Заподный” край Расеi. I раптам адна жанчына кажа: "О! Так нам как россиянам визы в Таиланд будут бесплатными!"

Камэнтары:

“Неяк танна гэта кабета Беларусь прадала”;

“Было б сьмешна, каб не было аж так сумна :(“

“У Вэнэсуэле яна, напэўна, ужо была :)”.

Хайджэу публікуе ў сваім блогу “50 фактаў пра радзіму”. Гэта эсэ пра сучасную Беларусі, зробленае ў выглядзе 50 тэзісаў. Вось некаторыя зь іх:

“1. Наша краіна завецца Беларусь, а не Белорусь, не Белоруссия тым больш не Беларуссия… .

3. Мы народ некрыўдлівы. І вельмі цярплівы.

4. Толькі таму Лукашэнка ўсё яшчэ пры ўладзе.

5. Мы церпім Лукашэнку і не крыўдуем на яго. Прыблізна так не крыўдуцюць на старога ката…».

На сайце “Народная тэлевізія” зьявіліся новыя флэш-мультфільмы. Аб’ектам сатыры зноў сталіся Аляксандар Лукашэнка і ягоныя чыноўнікі.


Дасылайце свае ідэі для “Начной аБЛОГІ”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце смс-паведамленьні на нумар 391-22-24.