Рада БНР прыняла заяву з нагоды візыту Пуціна

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі прыняла заяву ў сувязі з заплянаваным візытам у Менск прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна


“Візыт у Менск расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна (які прапаноўваў Беларусі далучыцца да Расеі шасьцю губэрніямі) прымушае ізноў казаць пра рэальную пагрозу Незалежнасьці Бацькаўшчыны” – гаворыцца ў заяве.

Рада БНР лічыць, што “пад рыторыкай аб гэтак званай “саюзнай дзяржаве”, “агульным бюджэце” і г.д. і пры поўным спрыяньні антыбеларускага рэжыму А. Лукашэнкі, Масква ўсё больш уцягвае Беларусь у зону расейскіх вайсковых інтарэсаў, захоплівае беларускую маёмасьць. Усё гэта робіцца на фоне палітыкі асыміляцыі, звужэньня выкарыстаньня беларускай мовы, вынішчэньня нацыянальнай культуры, закрыцьця беларускіх інстытутаў і рэпрэсіяў супраць тых, хто ўздымае голас ў абарону нацыянальных каштоўнасьцяў”.