У Беларусі на базе Мінфіна і Нацбанку ствараецца Агенцтва па кампэнсацыі банкаўскіх укладаў фізычным асобам. Такое рашэньне прыняла сёньня Палата Прадстаўнікоў, разглядаючы адпаведны законапраект
Першы намесьнік старшыні Нацбанку Павал Калаўр, прадстаўляючы законапраект, заявіў, што ён будзе, з аднаго боку, стымуляваць банкі да большай адказнасьці перад укладчыкамі, і зь іншага – у большай ступені будзе абараняць інтарэсы ўкладчыкаў. Напрыклад, калі ў нейкага банку адклікаюць ліцэнзію, то цяпер укладчык, не чакаючы, пакуль гэты банк прызнаюць неплацежаздольным, можа атрымаць кампэнсацыю праз агенцтва. Праўда, 100-працэнтнай кампэнсацыя будзе толькі ў тым выпадку, калі ўклад не перавышае 2000 эўра.
Павал Калаўр таксама паведаміў, то сёньня сярэднестатыстычны ўклад беларуса ў беларускіх банках крыху менш за 400 даляраў. Сёньня ў Беларусі працуе 27 банкаў, 19 зь якіх маюць ліцэнзіі на работу з насельніцтвам.