На аўтазаправачнай станцыі № 63, што па вуліцы Каліноўскага ў Менску, мне называюць сёньняшнія кошты на 92 бэнзін і дызельнае паліва:
“2120 і 1690. Дорага? А што зробіш?!”
Цяперашняе падвышэньне коштаў — сёлета ўжо чацьвёртае. Раней яны павялічваліся ў жніўні, траўні і студзені. Агульны рост за год склаў 19,4%.
Аглядальнік тыднёвіка “Белорусский рынок” Тацяна Манёнак тлумачыць, што дзяржава праводзіць палітыку стрымліваньня росту цэнаў на бэнзін. Аднак яны ўсё роўна растуць:
Свае страты нафтазаводы кампэнсуюць на зьнешнім рынку. Гэта магчыма таму, што Расея пастаўляе Беларусі нафту паводле коштаў, меншых за ўсясьветныя. І гэта дазваляе сёлета беларускім прадпрыемствам атрымліваць пэўны прыбытак.
Аднак пэрспэктывы ў беларускіх нафтавікоў няясныя, лічыць спадарыня Манёнак:
“Праводзіць палітыку стрымліваньня коштаў на ўнутраным рынку з кожным годам будзе ўсё цяжэй. Добра, што яшчэ ёсьць два гады, бо Расея дала такі адаптацыйны пэрыяд, каб перайсьці на агульныя правілы фармаваньня коштаў. Пакуль што гэтая сытуацыя для Беларусі яшчэ вытрымліваецца. Потым будзе больш складана”.
Ці будуць гэтыя складанасьці і надалей адбівацца на коштах бэнзіну? Што чакае ўладальнікаў аўтамабіляў бліжэйшым часам? Эканамічная аглядальніца Тацяна Манёнак прагназуе:
“Усё будзе залежаць ад таго, колькі рэсурсаў ёсьць у дзяржавы. Калі сытуацыя з пастаўкамі нафты ды газу пагоршыцца, дык, зразумела, зьменшыцца і магчымасьць падтрымліваць аўтаўладальнікаў. Таму, я думаю, падвышэньне цэнаў на бэнзін будзе надалей адбывацца і часьцей, і ў большых памерах”.

“Умовы паставак нафты ў Беларусь сёлета адносна пагоршыліся. Кошты на яе растуць даволі сур’ёзна. І гэтая сытуацыя стрымліваньня цэнаў на нафтапрадукты прыводзіць да таго, што нафтазаводы пастаўляюць сваю прадукцыю на ўнутраны рынак з адмоўнай рэнтабэльнасьцю. На кожнай тоне яны страчваюць сама менш каля 40 даляраў”.