Шасьцёра міліцыянтаў назіралі, як 15 віцебскіх актывістаў раздавалі мінакам літаратуру пра правы чалавека.
Супрацоўнікі міліцыі выклікалі дзьве службовыя машыны, але ўсё ж нікога затрымліваць ня сталі.
Тым часам яшчэ некалькі актывістаў раздавалі мінакам брашуры "Што можа даць Беларусі Эўразьвяз", "Даклад Спэцыяльнага дакладчыка па пытаньні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Адрыяна Севярына" і першую кніжку з сэрыі "Закатаваная памяць" прысьвечаную ахвярам камуністычнага рэжыму на Віцебшчыне.
Міліцыянты зьявіліся на месцы правядзеньня акцыі праз 15 хвілін ад пачатку. Убачыўшы спаміж прысутных журналістаў незалежных СМІ і праваабаронцаў, супрацоўнікі міліцыі пачалі раіцца па тэлефоне з кіраўніцтвам, ці затрымліваць пікетоўцаў.
Пад наглядам міліцыі акцыя працягвалася каля гадзіны. За гэты час актывісты пасьпелі раздаць некалькі соцень паасобнікаў друкаваных выданьняў. Міліцыянты нікога не затрымалі.