У Бабруйскім цэнтры занятасьці завяршылася сустрэча бабруйскіх прадпрымальнікаў з намесьнікам начальніка ўправы працы, занятасьці ды сацыяльнай абароны Бабруйскага гарвыканкаму Уладзімерам Красьнеўскім. Прадпрымальнікі патрабавалі ад улады гарантыяў свайго працаўладкаваньня пасьля таго, як набудзе моц 1 студзеня 2008 году прэзыдэнцкі ўказ нумар 760.
Прадпрымальніца Тацяна Лазарава паведаміла “Свабодзе”, што Ўладзімер Красьнеўскі запэўніў: усіх, хто страціць працу, уладкуюць на новыя месцы, але некаторым давядзецца перавучвацца.
“Пакуль мы будзем вучыцца, нам будуць плаціць дапамогу ў памеры 85 тысяч рублёў. Хіба можна пражыць на такія грошы? А калі нам дадуць працу, але мы туды не захочам ісьці, што далей?” — гэтак, паводле словаў Тацяны Лазаравай, некаторыя прадпрымальнікі рэагавалі на запэўніваньні Ўладзімера Красьнеўскага.
Паводле Тацяны Лазаравай, Уладзімер Красьнеўскі паабяцаў, што на працягу двух дзён прадпрымальнікі атрымаюць адказы на свае пытаньні.