Намесьнік старшыні партыі БНФ А.Міхалевіч заклікаў грамадзянаў даслаць тэлеграмы прэзыдэнту Расеі Ўладзіміру Пуціну з адным словам “Прэч!”.
Такая ініцыятыва выказана ў сувязі зь візытам расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна ў Менск, які мусіць адбыцца 13-14 сьнежня.
У інтэрвію "Свабодзе" Алесь Міхалевіч патлумачыў:
“Ніякія прыезды ў Беларусь расейскіх кіраўнікоў добра пакуль не заканчваліся. І мы нічога добрага ад гэтага візыту чакаць ня можам.
Таксама няма інфармацыі пра што будуць весьціся размовы і што будзе па выніках гэтага візыту.
Я разьлічваю, што некалькім сотням чалавек удасца 9 сьнежня даслаць свае тэлеграмы з Галоўпаштамту ў Менску. Калі ж будынак Галоўпаштамту будзе заблякаваны, будзем спрабаваць перадаць нашыя пасланьні праз цягнік”.