Наватар і рэфарматар беларускай паэзіі, адзін зь нешматлікіх беларускіх аўтараў, намінаваных на Нобэлеўскую прэмію, змушаны жыць за мяжою.
Наша карэспандэнтка знайшла сёньня юбіляра ў Бэрліне, дзе з нагоды ягонай круглай даты ўжо адбыліся і яшчэ будуць праходзіць паэтычныя імпрэзы. У Беларусі ж ні новых кніг, ні сьвяточных вечарын да 60-годзьдзя Алеся Разанава ня ладзіцца.
У Швайцарыі выйшла новая кніга паэта — “Трэцяе вока”. Бальшыню вершаў, якія ўвайшлі ў яе, Алесь Разанаў напісаў, жывучы ў гэтай краіне, куды яго запрасілі тамтэйшыя літаратурныя інстытуцыі. Кніга дзьвюхмоўная — пункціры (а менавіта ў гэтым жанры, прыдуманым яшчэ два дзесяцігодзьдзі таму, напісана “Трэцяе вока”) друкуюцца ў ёй па-беларуску і па-нямецку. На нямецкую мову новыя пункціры Разанава пераклала вядомая паэтка з ФРГ Эльке Эрб.
Учора ў Бэрліне ў галерэі “Дэадэ” прайшла вялікая вечарына, на якой прэзэнтавалі “Трэцяе вока” і віншавалі аўтара зь юбілеем. На радзіме ж да 60-годзьдзя Разанава ня выйшла новых ягоных кніг і не заплянавана ніякіх імпрэзаў. Паэт прымае гэтую сытуацыю з уласьцівым яму філязафізмам:
“Прымаю рэчаіснасьць са сьветлым акенцам і жадаць нічога не жадаю. Хай яна жадае, рэчаіснасьць гэтая. Я буду зь ёю. Яна хмурыцца — ну, нічога ня зробіш, давядзецца таксама хмурыцца. Яна прасьвятляецца — я прасьвятляюся”.
Даўні сябар Алеся Разанава, літаратуразнаўца і палітык Анатоль Сідарэвіч хацеў бы ў гэты дзень асабіста павіншаваць яго з днём народзінаў, але мяркуе, што яшчэ ня хутка талент знанага паэта будзе запатрабаваны і як мае быць ацэнены на радзіме.
“Канечне ж, я хацеў бы, каб ён быў тут, каб, калі пажадаеш, можна было зь ім паразмаўляць, каб увечары прайсьціся ці пагаманіць у сьвятую нядзелю. Канечне, гэтага хацелася б, але я думаю, што гэта ня хутка будзе”.
Таму свае пажаданьні слыннаму сябру спадар Сідарэвіч перадае праз нашае радыё:
“Хочацца яму пажадаць новых вершаў, новых паэм, новых мэдытацыяў, адкрыцьця новых формаў. Каб маладыя паэты, якія яму насьледуюць, а насьледуе яму не адзін і ня два, каб раптам разявілі рот і сказалі: “Глядзі, Разанаў яшчэ нешта прыдумаў!”
У дзяржаўным выдавецтве апошні раз у Беларусі творы Алеся Разанава друкаваліся ў 1999 годзе. Том выбраных вершаў пад назовам “Танец з вужакамі” выпусьціла тады выдавецтва “Мастацкая літаратура”, дарэчы, з памылкаю на вокладцы: у назьве сэрыі выданьня, дзе павінна стаяць слова “паэзія”, надрукавана: “Беларуская проза XX стагодзьдзя”.