Грамадзяне замежных дзяржаваў, якія маюць від на жыхарства ў Беларусі, сутыкнуліся з супярэчлівымі патрабаваньнямі памежнікаў пры выездзе зь Беларусі. Цягам двух месяцаў на мяжы супрацоўнікі памежных службаў папярэджвалі, што зь 1 сьнежня без спэцыяльнай выязной візы іх ня выпусьцяць з краіны. 2 сьнежня высьветлілася, што віза – непатрэбная.
У цягніку "Менск-Вільнюс" я міжволі сталася сьведкам канфлікту падчас праходжаньня беларуска-літоўскай мяжы. Марыя, грамадзянка Літвы, якая мае від на жыхарства ў Беларусі, тлумачыць:
“2 месяцы памежнікі папярэджвалі: тым грамадзянам замежных дзяржаў, якія жывуць на тэрыторыі Беларусі, абавязкова трэба будзе рабіць выязную візу зь 1 сьнежня. Мне не было сэнсу рабіць аднаразовую – яна ці то 60, ці то 90 тысяч каштуе. Я зрабіла на год. Зрабіла 30 лістапада, таму што 2 сьнежня трэба было ехаць”.
А 2 сьнежня, калі Марыя ехала зь Менску ў Вільню, памежнік паведаміў, што патрабаваньне скасавалі. Марыя працягвае:
“Даў мне тэлефон камітэту памежных войск, адрас, - кажа – званіце, едзьце, скардзіцеся... Як гэтак можна? Я проста зьдзіўляюся. Я, натуральна, пайду, буду разьбірацца”.
У камітэт памежных войскаў я тэлефанавала двойчы. Супрацоўнік аддзелу памежнага кантролю мяркуе, што Марыя слушна зрабіла, што паставіла візу, якую адмянілі:
“Міністэрства замежных спраў прадставіла інфармацыю, якую ўзгаднілі зь літоўскім бокам: пакуль што прапускаць бязь віз. Яна зрабіла правільна – адпаведна пастанове, якая на дадзены момант дзейнічае. Але, улічваючы, што гэткая склалася сытуацыя – што літоўскі бок папрасіў пакуль што прапускаць вось гэткім манерам – будуць уносіцца зьмены ў пагадненьне – пакуль прапускаць без віз. Але каб яна ехала да таго, як з МЗС паступіла інфармацыя, то яе б не прапусьцілі”.
Камітэт па міграцыі: “з відам на жыхарства ёй віза не была патрэбная”
Паводле словаў спадарыні Марыі, яна рабіла згаданую візу ў міграцыйнай службе. У рэспубліканскім Камітэце міграцыі першы намесьнік загадчыка дэпартамэнту па міграцыі Аляксей Бягун пацьвердзіў права грамадзян Літвы, якія маюць від на жыхарства ў Беларусі, перасягаць мяжу бяз візы:
“Рашэньне ёсьць наконт таго, што жыхары Літвы выяжджаюць і ўяжджаюць у Беларусь пры наяўнасьці віду на жыхарства. Калі ёй толькі езьдзіць у Літву і вяртацца назад, то ёй дадатковая віза не патрэбная”.
На пытаньне, ці мелі рацыю памежнікі, папярэджваючы пра абавязковыя візы, Аляксей Бягун адказаў:
“Я не магу патлумачыць дзейнасьць іншай інстанцыі. Няхай памежнікі і тлумачаць”!
Я яшчэ раз затэлефанавала ў Камітэт памежных войскаў. Дзяжурны афіцэр гарачай лініі камітэту мне адказаў:
“Ніякіх нарматыўных актаў адносна гэтай катэгорыі грамадзянаў не прымалася і на дзяржаўнай мяжы не прымяняецца. Не сталі прымяняць”.
“Але на мяжы я сама была сьведкай. Жанчына мела гэты штамп. І памежнікі ёй адказалі, што так – меліся ўвесьці, але адмянілі”.
“Скажам так: яго ня тое, каб адмянілі. Яго не сталі прымяняць”.
На пытаньне, як вярнуць жанчыне грошы за дазвол на выезд, які вырашылі не прымяняць, дзяжурны гарачай лініі параіў зьвярнуцца ў структуры, кампэтэнтныя ў гэтых пытаньнях.